Дарагія сябры і калегі!
21-26 красавіка ў Менску адбудзецца
Першы міжнародны фестываль альтэрнатыўных тэатраў.
Сярод удзельнікаў фестываля - не толькі беларускія выступоўцы, але артысты, тэатральныя прадусары і педагогі з Нямеччыны, Чэхіі, Славакіі, Славеніі, Польшчы, ЗША, Расеі, Швайцарыі, Казахстана, Расіі, Украіны.
Запрашаю вас да супрацы і ўдзелу ў фестывалі!
Вы можаце быць не толькі гледачамі выступаў найлепшых эксперыментальных тэатраў, але і паўдзельнічаць у самім працэсе правядзення і падрыхтоўкі фестываля.
Нам патрэбныя:
1. Куратары для замежных груп. Людзі, якія будуць суправаджаць групу ад месца пражывання да месца правядзення ворк-шопа ці выступа, а таксама часам дапамагаць з перакладам.
2. Экскурсаводы. Жадаючыя паказаць Менск і яго ваколіцы (музей у Строчыцах, Заслаўе і г.д.) ва ўсёй яго пекнаце. Культурную праграму можна прыдумаць і дапоўніць самім!
3. Афарміцелі афіш. Распаўсюднікі інфармацыі, флаераў, прэсавыя сакратары фестывалю. Дызайнеры, журналісты.
4. Валанцёры - дапамагаць з папярэдняй арганізацыяй, а таксама з непасрэднай падрыхтоўкай перад выступамі.
5. Для некаторых удзельнікаў яшчэ няма начлегу. Калі б хтосьці з вас быць гасцінным гаспадаром і прапанаваць на некалькі дзён (не ўсе ўдзельнікі застаюцца на цэлы тыдзень - некаторыя прыязджаюць на 2-3 дні) пакойчык, гэта было б вялікай дапамогай!
6. Вядучыя фестывалю.
7. Уладальнікі аўто, якія могуць аказаць дапамогу з транспартыроўкай. Многія ўдзельнікі прылятаюць самалётам, а аўтобусы з
Мінск-2 ходзяць нячаста: бываюць перапынкі па 3 гадзіны. Калі нехта змог бы забраць з аэрапорта невялікія групы артыстаў, было б вельмі здорава!
8. Перакладчыкі для круглага стала 25га альбо 26га красавіка. Ангельская-беларуская/расейская.
9. Фатографы (на ўсе выступы і ворк-шопы) і аператары (для стварэннякароткага фільма пра фестываль).
Натуральна, што ўсе валанцёры атрымаюць магчымасць бясплатна глядзець спектаклі!
Буду радая водгукам і дапамозе!
Зычу сонечных дзён і поспехаў!
+375 29 851-45-76 (Люба)