Усім прызыўнікам прысьвячаецца

Apr 06, 2007 22:55

Поўным ходам ідзе прызыўная кампанія. Тысячы хлопцаў з дапамогай дактароў спрабуюць знайсьці ў сваім арганізме якія-небудзь хібы.
Маці падзялілася сумнай і павучальнай гісторыяй.
Адзін дзевятнаццацігадовы хлопец атрымаў павестку. Хадзіў на мэдагляд, былі праблемы са зрокам і яшчэ там з чымсьці. Ды нешта яму надакучыла цягацца па больніцах. Адным словам закінуў ён гэтую справу і не данёс нейкую паперку. Праз пэўны час яго выклікаў на размову ўчастковы, дзе прымусіў напісаць тлумачэньне, чаму, значыцца, хлопец "касіў". Той ці то быў раззлаваны, ці то што, але сказаў "так і так, не хачу служыць". Потым быў суд і цяпер юнака чакае адзін год зьняволеньня.
Цяпер лепш зьяўляцца і "касіць", чым хавацца і "сядзець".
Previous post Next post
Up