The Cosmos Rocks

Jan 24, 2009 01:45



Шчыра кажучы, я не зразумеў, нашто Мэю і Тэйлару спатрэбіўся Пол Роджэрс. Ненармальна неяк, калі ў гітарыста голас лепшы, чым у асноўнага вакаліста (на мой погляд, вядома). І блін, пры жывым-то Мэрк’юры яны вакальныя партыі шчадрэй дзялілі! Лепш бы басіста сталага знайшлі, раз ужо Дыкан ні ў якую.

Ясна, што і ў стыль ён шмат асабістага прынёс. Толькі ўражаньня, што гэта было так ужо і неабходна, няма. Хаця вось Warboys гучыць вельмі нават у тэму :)

P.S. А быў жа шанец, і Фрэдзі мог замяніць Джордж Майкл. Яшчэ тады, у пачатку 90-х. Вось гэта было б нешта!
Previous post Next post
Up