апошні быстыён

Apr 09, 2013 10:59

У жніўні 1991 года ўсё было падрыхтавана для штурму Белага дому, дзе знаходзілася кіраўніцтва Расеі на чале зь Ельцыным, які абвясьціў сябе законнай уладай на тэрыторыі Расеі і быў цэнтрам супраціву ГКЧП (апошняе, калі нехта забыўся, фактычна заявіла пра ўвядзеньне дыктатуры). Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва Генпракуратуры Расеі (генпракурор Сьцепанкоў апублікаваў іх у сваёй кнізе 1992 годзе, два гады таму кніга перавыдавалася, ніжэй даю цытаты), група КГБ «Альфа» атрымала заданьне нейтралізаваць Ельцына:

«По уточненному плану действий группа «Б» (Отдельный учебный центр КГБ) должна была «обработать» 1-й и 2-й этажи секретным оружием огромной разрушительной силы, - свидетельствует начальник отделения Группы «А» Леонид Гуменной. - После такой «обработки» оба этажа перестали бы существовать. А задача арестовать Ельцина, которую поставил Карпухин, была нереальной по той причине, что после «зачистки», произведенной нами, все, в том числе и президент России, были бы уничтожены… «

Сядзеў бы Ельцын ня ў Белым доме, а ў сваёй рэзыдэнцыі ў Архангельскім - ўзялі б групай з пятнаццаці чалавек, ціха і акуратна.

Аднак ня толькі гэта прымусіла адкласьці штурм. Да Белага дому «Альфе» трэба было яшчэ дабрацца. А зрабіць гэта аказалася вельмі праблематычна, бо --

«Днем, разрабатывая операцию, никто не думал, что на защиту Белого дома придет столько людей. По различным источникам, к вечеру на площади перед зданием Верховного Совета России в заслонах стояло от 50 до 100 тысяч человек”

(Рэальна - да 150 тыс. Гэта магічная лічба - 100 000. Адмыслоўцы ведаюць, што пасьля яе -- мяжа, калі ўжо немагчыма разагнаць людзей бяз значнай колькасьці забіты).

І таму прайсьці да Белага дому можна было толькі праз калідор, пераўтварыўшы жывых людзей у трупы. У гіганцкую колькасьць трупаў.

«Чтобы сокрушить защитников Белого дома, предстояло устроить невиданную кровавую бойню, перед которой померкли бы ужасы площади Тэньанмень. ..В этих условиях штурм, несмотря на огромный перевес, обернулся бы значительными потерями и для наступающей стороны. По оценке начальника отделения Леонида Гуменного, который участвовал в рекогносцировке, во время штурма Группа «А» потеряла бы 50 процентов личного состава. Каждый второй бы погиб… “

Такім чынам - менавіта вось гэтыя два фактары: правільны выбар Ельцыным месца дыслякацыі і кола людзей, якія ачапілі Белы дом, і дазволілі запазьбегчы рэстаўрацыі жорсткай камуністычна-імпэрскай сыстэмы. А перамога над ГКЧП, у выніку, зрабілася каталізатарам вядомых працэсаў. Паўтараю: не неканстытуцыйнасьць дзеяньняў ГКЧП, не пазыцыя заходніх лідэраў, -- вось менавіта гэта. У іншым выпадку - той жа Буш праз месяц знайшоў бы «здаровае зерне» ў кроках Янавева (пешкі у руках старшыні КГБ Кручкова), а Мітэран вёў бы зь ім «канструктыўны дыялёг».

Менавіта таму вялізнай памылкай старшыні ВС Грыба пасьля зьбіцьця дэпутатаў у Авальнай залі была адмова праводзіць сэсію ня ў Доме ўраду, а ў будынку па Карла Маркса, які тады - цалкам - займаў Вярхоўны Савет, праводзіць пад аб'ектывамі заходніх журналістаў і пад аховай верных частак (такія былі). Дом па Карла Маркса - не расьцягнуты на некалькі сотняў мэтраў Дом ураду, дзе акрамя камісій ВС былі прэзыдэнцкая адміністрацыя, апарат ураду і Бог ведае што яшчэ.

І менавіта таму праз месяц Лукашэнка выкруціць Грыбу рукі, каб той аддаў (і ён аддаў) будынак пад прэзыдэнцкую адміністрацыю.

Між іншым, падобнага на вышэйзгаданае «фізычнага дзеяньня» не хапіла ў лістападзе 96-га, калі дэпутаты ВС-13 апынуліся без падтрымкі народа (БНФ сабраў на плошчы некалькі тысяч, але Шарэцкі ў мегафон прапанаваў людзям «разысьціся»), а з другога боку, яны не былі фізычна сканцэнтраваныя ў адным месцы і большасьць зь іх «зламалі» па адзіночцы, прымусіўшы адклікаць подпісы пад імпічмэнт (плюс - фактар Ціхіні і сумнвавядомае «начное пагадненьне»). Мне потым шмат даводзілася гутарыць пра гэта з некаторымі ўдзельнікамі падзеяў (у тым ліку і з вялікімі пагонамі) - цікава, што шмат хто зь іх казаў, што калі б дэпутаты знаходзіліся ў будынку па Маркса - усё магло б быць інакш (гэта не мае, гэта іх словы).

Канешне, я разумею, што вялікую частку сваіх «зьберажэньняў» Лукашэнка захоўвае ў акцыях, нерухомасьці і г.д. - але факт, што ў пэўны час ён значную долю трымаў наяўнымі і трымаў пад бокам. Натуральна, ягоная зброя - хлусьня і фальсыфікацыі, і Лідзія Ярмошына ў гэтым сэнсе вартая пяці дывізій. Але гэта ўсё - у «рахманы», «памяркоўны» час.

Але можа здарыцца і іншы час. І тады вызначаюць не выбарчыя камісіі, а сотня чалавек з аўтаматамі.

Вартыя ўвагі меркаваньні, што мірна і ціха гэты тып ня сыдзе. Ясна, што ў самым экстрэмальным выпадку яго будзе выратоўваць не будынак па Карла Маркса, а - верталёт (альбо самалёт). Але да самалёта яшчэ трэба дабрацца - і тады застаецца будынак. Канешне, такі ў яго не адзін. Але пакуль не пабудаваная новая рэзыдэнцыя, гэты, па Маркса - найбольш прыдатны. Пакуль што гэта і ёсьць ягоны асноўны быстыён.

Так што ня трэба сьмяяцца з рэчаў, якія могуць аказацца вызначальнымі - у пэўных абставінах.
http://www.facebook.com/siarhiej.navumchyk/posts/317263531733304

пока кандрашка не хватила, меркаванне, на заметку гэбэшнику, першы раз у тэатры

Previous post Next post
Up