Герб Лабаноры

Dec 01, 2012 14:16

Пэўна змагарам трэба падымаць енк "Праклятыя жмудзіны-летувісы скралі нашу дуду!"

А пакуль у нашых гаспадарках ціха, літоўцы ў 2011 г. слаўнаму дударскай традыцыяй мястэчку Лабанора надалі герб: дзік грае на дудзе!


Read more... )

аднабурдонная дуда, ілюстрацыі, мастацтва, Літва

Leave a comment

skepsys December 1 2012, 17:02:28 UTC
Я быў падумаў, што някепска б і нам якому дудоваму мястэчку, накшталт Лепеля, герб з дудой. Але ў Лепеля і так герб прыўкрасны, як і ў большасьці мястэчак. А нейкага бязгербавага сяла дудова-важнага нешта не прыдумваецца ;)

Reply

zmicierbielapol December 3 2012, 07:48:29 UTC
Я таксама пра гэта адразу падумаў. Трэба што на Расоншчыне ці Барысаўшчыне шукаць.

Reply

skepsys December 3 2012, 13:14:54 UTC
Справа ў тым, што ў нас няма такіх цэнтраў дударства. Традыцыя разсяроджана паўсюль, градыентам з поўначы на поўдзень, што, дарэчы, і кажа пра яе як пра традыцыю насамрэч, а не як пра выключэньне. Нават той Лепель мы зараз згадваем толькі таму, што там дуда ў музэі ляжыць, хаця яна зб вёскі Верабкі. А ў Літве ўсё канцэнтравана вакол Лабаноры і гэта асобнае цікавае пытаньне чаму ў іх так адбылося.

Рута Жарскене выказала дужа цікавую гіпотэзу, што ў лабаноркіх ды ігналінскіх глухіх лясах аселі дудары са Смаргонскай акадэміі па яе закрыцьці ў XIX ст. Але тэма Смаргонскай акадэміі дасьледавана кепска, таму цяжка штосьці казаць пэўна.

Reply

zmicierbielapol December 3 2012, 13:22:19 UTC
Я неяк ад Тодара чуў, што на Барысаўшчыне, здаецца з Халхоліцы (хаця не памятаю), быў ледзьве не цэх па вытворчасці дудаў. І імя аднаго з дудароў адтуль вядомае. Ці ёсць такое, ці я ўжо нешта напрыдумваў?

Reply

skepsys December 3 2012, 13:41:13 UTC
Ня чуў, можа гэта з тых міфічных экспедыцый 1999-2000. Але каб цэлы цэх… Нават калі і так, адна бабуля на Ўшаччыне распавядала, што бацька яе ў Аношках дуду набываў, там два браты-майстры былі, інструменты рабілі. Але такіх майстроў магло быць многа па краі: і на Барысаўшчыне, і на Полаччыне іг.д. А вось у Літве усё вакол Лабаноры круціцца, пры тым з самых першых этнаграфічных зьвестак.

Reply

kreczat January 8 2013, 04:28:49 UTC
Для Лепеля можна мадыфікаваць герб: няхай будзе "Пагоня дудовая" - вершнік на кані грае на дудзе. =)

Reply


Leave a comment

Up