Sep 08, 2011 22:59
Усім вядома, што ў знакамітым творы Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня" неаднаразова згадваецца дуда. Але мала хто ведае, што дуду Баршчэўскі згадвае ў сваім вершы "Рабункі мужыкоў". Упершыню твор быў надрукаваны ў 1840 г. пад назвай "Bunt chłopów przeciw Ekonomowi"* Верш прысвечаны бунту сялян супраць паноў падчас вайны 1812 г. Мяркуецца, што пасля вайны і быў створаны гэты верш. Там цікавыя наступныя радкі, у якіх згадваюцца матэрыялы для аздаблення дуды і рагаўня(?):
"...І мы доўга так гулялі,
Што хацелі, пілі, бралі,
Той браў плацці на вяроўку,
Чым абшыць жонкі шнуроўку,
Цыны, медзі, колькі мог,
Чым абліць дуду і рог..."
*Barszczewski Jan. Bunt chłopów przeciw Ekonomowi. // Rypiński A. Białoruś. - Paryż, 1840. - Str. 207-208.
матэрыялы для дуды,
літаратура