Oct 08, 2009 21:13
Прыгадалася мне сёньня, як раней завітаўшы ў Віцебск з Менску ў музычную школу - пацікавіўся наконт мажлівасьці навучаньня у ДДМШ (дзіцячая духавая музычная школа) беларускай дудзе як факультатыва, дадатковага інструманту, ці нават у далёкае светлае будучыні - асноўнай спецыяльнасьці. Але як тады даведаўся, што для гэтага шмат папер ды матэрыялаў трэба, але ўсё гэтае калі й нехта можа здзейсьніць - дык толькі Кульпін.
Увогуле гэтая спроба была выклікана тым, што не атрымоўваецца нешта знайсьці дудара ў Віцесбку. Мо калі бы ён знайшоўся, то неабходнасьць у дзяржаўным выкладаньні адпала бы. Ды мо супраць выступяць тыя, хто лічыць, што лепей не такі шырокі распаўсюд хай гэта мае, чым адбудзецца прафанацыя традыцыі. Але ўсё адно неяк крыўдна, што школы рыхтуюць музыкаў на нейкія іншыя, а не на нашы патрэбы.
Адсюль пытаньні да шаноўнага дударства:
1. Ці трэба такое навучаньне на дзяржаўным узроўні.
2. Калі так, дык што для гэтага трэба.
3. Як знайсьці дудара ў Віцебску.
Кульпін,
кулёк,
патрабуюцца дудары