Прыпеўкі і згадкі пра дудароў.

May 22, 2009 09:47

 У вашу калекцыю :)))

Віленскі р-н. в. Меднікі(1994 г. запіс)
   " На вуліцы дуды  граюць
мяне маці не пускаець
Пусці, пусці паглядзець
ці харошы маладзец
І харош, і высок
Пазлацаны паясок
На назе чорны бот-
Кавалерскі паход."

Докшыцкі р-н, каля Бягомля.(1993 г запісана) Прыгаворвае дудар пад час ігры на дудзе
 " Пад дуду, пад жалеечку
скачу па маленечку "

У Себежы на кірмашы ладзіліся спаборніцтвы дудароў. "Мой дзед браў першы прыск" (2003г. в. Ігналіна)
Дуды мазалі дзёгцем, таму ў дзядзькі кашуля пад пахай заўжды была чорная (в. Залучча, Верхнедзв. р-н 2003г.)
У Верхнедзв. р-не ў валачобных песнях дудар узгадваецца як адзіны і галоўны музыка валачобніцкага гурта.
... А дударова горкая доля,
чырвоны злоты - яму на боты
(2003г. в. Ігналіна)

этнаграфія, прыпеўкі, фальклёр

Previous post Next post
Up