С.П. Сахараў з дудой - беларускім народным інструментам (1938 г.)
С.П.САХАРАЎ - ЗБІРАЛЬНІК І ПАПУЛЯРЫЗАТАР БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ Ў ЛАТВІІ.
Даведка:
Выхаванне патрыятычных адносін да Бацькаўшчыны, гонару за свой народ, сваю гісторыю, культуру С.П.Сахараў, педагог-асветнік, кіраўнік Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі, дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, ажыццяўляў у розных формах.
Адным з напрамкаў гэтай дзейнасці была фальклорна-этнаграфічная збіральніцкая праца.
Першае дачыненне С.П.Сахарава да беларускага фальклору адбылося ў 1906 годзе, калі ён, малады настаўнік, надрукаваў у газеце “Витебский голос” легенду пра Люцынскі замак, запісаную са слоў свайго вучня. З 1921 года будучы фалькларыст перыядычна папаўняў свой фальклорна-этнаграфічны архіў новымі цікавымі запісамі.
Асабліва шырокі размах фальклорна-збіральніцкая дзейнасць С.П.Сахарава набыла падчас працы ў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, якая пад яго кіраўніцтвам ператварылася ў актыўны культурна-грамадскі асяродак беларускай меншасці. С.П.Сахараў узвёў задачу збору беларускага фальклору і яго прапаганду ў ранг прыярытэтнай, актуальнай працы. Пры значнай падтрымцы з боку жонкі, беларускай пісьменніцы Вольгі Сахаравай, і дачкі Галіны разам з вучнямі і настаўнікамі беларускіх гімназій ён сабраў у месцах кампактнага пражывання беларусаў у Латвіі вялікую колькасць вуснапаэтычных твораў, а таксама прадметаў матэрыяльнай культуры.
Тэкст цалкам:
http://www.belrus-seminar2008.narod.ru/Lis_M.M..htm