(no subject)

Jun 21, 2009 14:44

чытаю "толькі не гавары маёй маме" глёбуса. і балела сэрца сёньня з гадзіну - ніколі такога ня чула. мабыць ад паперосаў. благая дзяўчынка, ведаю.

а што ўчора рабіла проста сорамна казаць.:) паехала на пляц трох крыжоў, сядзела, паліла, глядзела на людзей. села я на каменны сходак, цяжка было проста плечы трымаць - перайшла на лаўку. пасядзела, пачытала карыду глёбуса, паслухала як маладзён распавядаў суседу аб праблемах з ягоным крыжом. пісала па знаёмых смс - мо выйдзеш са мной на канцэрт, мо прыеду і забяру цябе з тэатру. нікаму не была я патрэбна, але і тое добра. такі ўжо у мяне погляд на адпачынак.:)

еду на сустрэчу з маім экс.:) можа пазьней нешта напішу...:)
Previous post Next post
Up