...Когда-то, когда речь зашла о Чернобыле, один фотожурналист, которого мы с подругой с огромным уважением зовем «Степаныч» и гордимся тем, что можем назвать этого уникального человека своим другом, показал нам свои фото из района Чернобыльской АЭС. Он умудрился побывать там в первые дни трагедии и сделать поистине исторические снимки. Больше всего впечатлили глаза брошенных там животных и провода линий электропередачи, увешанные трупами аистов… «Степаныч» сегодня - прекрасный дед, помогает воспитывать двоих внуков, и делает это в присущей ему уникальной манере. Еще нескольким фотографам, побывавшим в Чернобыле в 1986 году, не повезло…
Самой мне довелось побывать в зоне отселения много лет спустя -- в апреле 2003 года вместе с «Чарнобыльскім шляхам». Было это в Чериковском районе. Говорят, там, откуда ушли люди, дикое зверье чувствует себя вольготно. А мне навсегда запомнилась та мертвая тишина… И знакомство с единственным жителем некогда многолюдного села. Он отказался покидать родные места, несмотря на радиацию - сказал, что она не страшна, потому что не видна… Дед Юрка -- так его представили нам - был рад гостям. Они тут появляются редко: разве что на Радуницу. И особенно обрадовался бутылке водки, которую презентовали ему «Песняры». Глядя на его глубокие морщины, подумала: ему -- 80, не меньше! И удивилась, когда сказали, что ему только 60…
Это было почти десять лет тому назад…
(прошу прошение за качество фото: сделано на кинопленку еще "Зенитом" и оцифровано)
"...Для куранят яшчэ рана. Але ката ці сабакі тут таксама не было. Пакошаны плот, рабая зямля, параскіданыя кімсьці дровы… І тое, абвугленае з краю палена. Неўсвядомлены да канца ўспамін пра нешта нядобрае нібыта скаваў думкі. І нашто прыцягнуў ён гэтае палена ў свой двор, дзе толькі прыдбаў яго? Я так і не запыталася пра гэта у дзеда Юркі.
Ушакі заўсёды лічыліся вёскай перспектыўнай. Гаспадарка на Чэрыкаўшчыне -- не з апошніх: і дзяржаўны скот накормлены, і ўласны падворак дагледжаны - няма чаго крыўдаваць. Пад самай вёскай - лясы. Ягад і грыбоў тут незлічона. Самі ўшакоўцы, бачна, не з гультаёў. А працы хапае і хопіць усім, людзі б толькі былі! І, сапраўды, калісьці недахопу у гаспадарскіх руках тут не ведалі. Больш за тры з паловай сотні жыхароў, шмат моладзі і дзятвы. Квітнець бы Ушакам ды расці… Школу адбудавалі ў 1985-м. Навюсенькі двухпавярховы будынак з прасторнымі класамі - гонар усёй вёскі - відаць было здалёк.
Школа першай сустрэла нас і зараз. Непадуладны часу цагляны каркас і вялізныя, быццам ад здзіўлення, пустыя “вочы” вокнаў…
--…Эта самая асноўная жызнь наша, -- дзед Юрка перарваў ліхаманкавы бег думак, адвёў позірк на неба, прыжмурыўся. Быццам павітаўся з кім. - Вот радасць прыходзіць, кагда саграваіць нас этат верх. Нам тады становіцца неяк… весела, -- пасля нядоўгага маўчання дадаў чалавек.
Каго стары меў на ўвазе, кажучы гэтае “мы”, было незразумела. Яшчэ ў 1986 годзе Ушакі былі пахаваны. Шукаць тут рэшткі колішніх дамоў здавалася марным. Тры пафарбаваныя часам хаціны і каржакаватыя постаці дрэў - усё, што пакінула на памяць аб сабе вёска. Тут жа, акурат за дзедавым плотам, знайшоў свой, здаецца, апошні прытулак і сам магільшчык: іржзавы касцяк некалі магутнай машыны нібы застаўся тырчэць з зямлі. Чарнобыльская катастрофа ператварыла вёску ў “зону адсялення”. За наступныя сем гадоў яе насельніцтва зменшылася да сямі чалавек. Цяпер тут толькі адзін. Чаму яго часцей клічуць Юркам, Ягор Карнеенка, напэўна, дакладна не скажа і сам. Ён ахвотна дзеліцца ўспамінамі пра той час, калі край гэты быў поўны людзей. Крыху расказвае і пра цяперашняе жыццё-быццё. Пра сям’ю ж сваю найбольш маўчыць. На працягу доўгага часу яго ўшакоўскай сям’ёй быў адзіны кампаньён і сябра, зараз засталіся толькі птушкі і звяры. Іх ў наваколлі, сумуе дзед Юрка, апошнім часам няшмат. Напэўна, пастралялі многіх браканьеры.
Людзі ў “зоне”, хоць і не часта, але сустракаюцца. Хтосьці прыязджае да родных на могілкі -- асабліва шмат такіх наведвальнікаў у Радуніцу. Хтосьці праз “зону” проста скарачае шлях да суседніх вёсак. Не ўсе клапоцяцца аб спецыяльным пропуску. Толькі за тры месяцы бягучага года ў Чэрыкаўскім раёне было затрымана 39 чалавек, а на Магілёўшчыне ў цэлым - 160: не пужаюць такіх нелегалаў ні радыяцыя, ні досыць адчувальныя для кішэні штрафы. Аднак гэтыя лічбы маглі б быць і большымі. Кантраляваць пастаянна ўсю закрытую “зону” ўзвод па ахове правапарадку на адселеных тэрыторыях МУС Рэспублікі Беларусь проста не ў стане: сказваецца недахоп матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў. Працягласць маршрута патрулявання ў вобласці складае крыху менш за 1300 кіламетраў. Да “зоны адсялення” аднеслі 174 населеных пункта. Чэрыкаўскія вёскі - толькі адны з іх: за мяжой жыцця апынуліся 5 з 16 гаспадарак раёна. Аднак аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі падзяліла не толькі яго тэрыторыю. Раздзяляльная паласа прайшла і па лёсах людзей. Адны з іх з’ехалі ў менш небяспепечныя мясціны - пасля катастрофы раён страціў значную частку сваіх жыхароў, найперш моладзі. Падаліся ў чужыну - ратаваць сябе і сваіх дзяцей - патрэбныя тут спецыялісты. Тыя ж, хто застаўся, усё ж здолелі аднавіць той, дачарнобыльскі побыт. Летась па ўраджайнасці нават трэція ў вобласці…
Такіх, як Ягор Данілавіч Карнеенка, на Чэрыкаўшчыне яшчэ дзесяць чалавек: яны наадрэз адмовіліся пакідаць родныя мясціны. Усім ужо за шэсцьдзесят, і самастойна ў горад дабірацца цяжка. Добра, што тавары неабходныя прывозіць аўталаўка. Час ад часу завітваюць і паштары - аддаць пенсію і лісты. Для насельнікаў “зоны” гэта, бадай, адзінае, што звязвае іх з цывілізацыяй: ні радыё, ні элементарнага для нашых дамоў святла ў тутэйшых вёсках ужо няма.
…Вясковыя могілкі месціліся на невялікім узвышэнні ля самай ракі. Ісці, здаецца, недалёка, але ж паспяваць за дзедам Юркам надта няпроста. Я ужо ведаю гэтую яго звычку пільна ўглядацца ў неба і крыху прыжмурвацца. Быццам яму аднаму ва ўсім свеце выпала валодаць нейкай Таямніцай. Ён не спыняецца і не азіраецца, крочыць і крочыць сабе. Калісьці ў гэтыя мясціны прыйшла вайна. Юрка тады быў падлеткам.
…Дрэва ля аднаго з курганоў прымусіла запыніцца. Дзіўнае. Нібы адсек хто верхавіну, ды не - мала: выпаліў пячорку ў падножжы камялю!
…Тую вайну перажылі, давялося “пагасцяваць” і па лясах. Кажуць, з Ушакоў немец Хатынь зрабіць хацеў, ды нешта ж перашкодзіла. Ад іншай навалы ні людзі, ні нябесны Уладар так і не ўбераглі зямлю. Але, напэўна, не соладка ўшакоўцам на чужыне. Дзед Юрка не крыўдуе - ён чакае.
…А боты з асцярогай ступаюць на леташнюю траву. Яна таксама нежывая. Ні птушынага свісту, ні працоўнага гуку-стуку, ні нават подыху ветру тут няма. Але прыйдзе час - і прырода ажыве. Не, не цяпер, яшчэ не зараз…"