Русалле

May 31, 2010 20:20

З дня Святога Духа (наступнага дня пасля Сёмухі) пачынаўся Русальны тыдзень. Менавіта русалкі - міфічныя істоты, што паходзяць, згодна з паданнямі, ад тапельцаў і нехрышчоных душ, пануюць у гэты тыдзень на зямлі, то хаваючыся ў жыце, лесе ці балоце, то выходзячы апоўначы на бераг ракі і гушкаючыся на галінах дрэў. Злавіўшы чалавека, які па неасцярожнасці наведваўся ў іх уладанні, русалкі маглі заказытаць сваю ахвяру да смерці, таму, паводле народнага пераканання, хадзіць у лес альбо купацца на Русальным тыдні было вельмі небяспечна. Каб задобрыць русалак, у народзе праводзілі розныя святкаванні. Калісьці ў Гомельскім павеце дзяўчаты выбіралі са свайго гурту «русалку» і пад вечар з песнямі ішлі за вёску, дзе разам з хлопцамі раскладвалі вогнішча, у якое скідалі з галоў вянкі і разбягаліся ад страху, што іх заказычуць русалкі.






































традыцыі, беларусь, русалле, паганства, беларусы

Previous post Next post
Up