Feb 17, 2009 11:51
Камасамольскі білет.
Цверда трымаўся юнак на дапросе,
Тоючы словы і думкi свае.
Вораг-жандар дакурыў папяросу
І камсамольскi бiлет аддае.
- Вось і бiлет твой, - сказау ён ласкава. -
І ад яго на вачах у людзей
Ты адцурайся; выгодная справа:
Жыць застанешся, - жыцце даражэй.
Што ў ім карыснага? Кнiжка, не болей.
Кнiжку спали - і размовам канец!
- Не, не спалю! - адказаў камсамолец, -
Хай лепей серца мне спалiць свiнец!
Ты не згаджаешся? Вельмi шкадую.
Кiнь свой бiлет у палонку тады.
- Не, я не кiну ў ваду ледзяную,
Сам лепш зайдуся ад лютай вады.
- Добра, хай будзе па-твойму. На гэтым
Доўгі і нудны спынiўся дапрос.
І юнака з камсамольским бiлетам
Босага гоняць на люты мароз.
Там ён, аблiты вадой ледзяною,
К сэрцу рукою бiлет прыцiскаў,
Быццам бiлет пад сцюдзёнай вадою
Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.
Так і стаяў, смеючыся над катам,
Доўга па целу сцякала вада;
Так і застаўся стаяць каля хаты,
Быццам з чысцюткага лiты iльда.
Так і стаiць, як жывы, перад намi,
Так і стаiць, прыцiскае бiлет,
І не развiтваетцца з сябрамi,
І прастаiць яшчэ тысячы лет.
Ды не карой ледзяною пакрыты,
Ды не аблiты вадой ледзяной, -
Вылiты з бронзы і сонцам аблiты
Будзе ен вечна стаяць над зямлей.
1943