Сярод пацярпелых апынулася і журналістка газеты «Вечерний Гродно» Паліна Жураўлёва, якая ішла па вуліцы Савецкай каля ўнівермага. На маладую дзяўчыну і яе сяброўку накінуліся асобы жаночага полу.
«Усё было вельмі груба. Я ўпала і моцна ўдарылася спіной, - распавяла Паліна. - Мяне схапілі, перавярнулі дагары нагамі і панеслі да аўтобуса. Калі запіхвалі туды, я ўпала, а на мяне кінулі пажылога мужчыну». Усяго а аўтобусе было чалавек 10. «У аўтобусе я прадставілася журналісткай (у мяне з сабой было пасведчанне) і спытала хто і чаму нас схапіў, - кажа Паліна. Але невядомыя на мае пытанні адказваць адмовіліся. Толькі сказалі: "Вам не дазваляецца задаваць пытанні».
Гараджане распавядаюць, што людзей хапалі без разбору. Бралі маладых, пажылых і нават бацькоў з маленькімі дзецьмі. «Я бачыла, як пачалі цягнуць у аўтобус мужчыну, які трымаў на плячах дзіцяці і проста стаяў на тратуары», - распавяла Святлана. Былі чутныя крыкі, але на гэта ніхто не звяртаў увагі.
«Мы бачылі, што людзей запіхвалі ў аўтобусы, белыя каралі і нават машыну з надпісам “Інкасацыя”, - успамінае Зміцер. - Я бачыў людзей з відэакамерамі, якія здымалі ўсё, што адбываецца».
Людзі, якія сталі сведкамі ўсяго гэтага, яшчэ доўга знаходзіліся ў шокавым стане і не маглі толкам распавесці пра тое, што яны бачылі.
У Гродна людзей затрымлівалі жанчыны-міліцыянты У Гродне вуліца Савецкая была пасярэдзіне перагароджана аўтобусамі. Каля трыццаці асоб у штацкім пачалі затрыманні. Многія ўдзельнікі акцыі забеглі у кавярню, каб уратавацца, але ціхары ўварваліся за імі. Наведвальнікі кавярні кінуліся бараніць пратэстоўцаў, тады і іх таксама пахапалі і пацягнулі ў аўтобусы. На маіх вачах затрымалі бацьку, які прыйшоў з маленькай дзяўчынкай. Мужчыну зацягнулі ў аўтобус, а дзяўчынка засталася адна і клікала тату.
Вось такая ў нас цяпер праўда і свабода для простых беларусаў.
Відавочца з Гродна: «А дзяўчынка клікала тату»