Чытаю. Беларускамоўная кнiга “Рома едзе” .

Feb 04, 2015 12:30

Аднойчы мне параiлi прачытаць беларускамоўю кнiгу “Рома едзе”. Я прачытала і з вялікім задавальненнем.

Мне вельмі падабаецца як піша Рома. Яго мэта-падзяліцца сваімі ўражаннямі і выказаць свае пачуцці. Хай там былі мацюкі, пэўная лексіка, але гэта апісанне яго жыцця ў розных краінах як яно ёсць. Як быццам, калі б я чытала блог.




Яго падарожжа здалося мне цікавым. Таму што аўтар сутыкаўся з тым, чым яшчэ не знаёмы. Гэта розныя людзі, менталітэт, паводзіны, нюансы, пошук выхаду з сітуацый. Спадабалася частка пра Арменію і Іран. А вось частка, дзе ён быў у Лаосе мне наогул не запомнілася.
Калі б ён жыў у гатэлі, не ведаючы праблем было б напэўна, сумна і не так рэалістычна, аднастайна.

"- Ты, Ромка, думаеш, што я тут дзеля грошай граю? Не! Я для цябе граю, для людзей. Мой век хутка скончыцца, я хачу дабро рабіць. Ты думаеш музыка - гэта проста? Гэта складана. Я не магу больш за дзве гадзіны граць. У мяне ўнутры сілаў больш не застаецца."

Гэты стары жывейшы за мяне. У яго блішчаць вочы, ён усё разумее. (У Арменii)

"− Мяса ў іх тут гаўно! Не, нармальнае знайсці можна, але яго яшчэ пашукаць прыйдзецца. Я вось што прапаную: уначы пойдзем на могілкі і на вуду гусака зловім. Іх там дахеры ў сажалцы плавае. Галоўнае, каб ніхто не спаліў, бо за гусака табе тут такі тэрмін улепяць! Больш, чым за чалавека." (На Алясцы)


Вось, якая частка больш за ўсё мне спадабалася.

“Раптам я адчуваю такую пустэчу, цяжар і боль унутры. Адчуваю тое, што мы называем сапраўднай свабодай. Мы жывём гэтым ідэалам, гатовыя біцца за яго і спрачацца да пены на вуснах. А высвятляецца, што свабода - гэта край. Ад свабоды ты раптам губляеш сябе, і лепей, каб у гэты момант ты не ехаў на матацыкле.

Адсутнасць патрэб і прыхільнасцяў - гэта тое, што характарызуе вольнага чалавека. Калі раскручваць гэтую думку далей, свабодны чалавек - той, хто абыходзіцца малым, наборам з першай ступені піраміды Маслоў. Ён жыве ўнутры свайго свету і не мае сувязяў з вонкавым. Абсалютная свабода мяжуе з вар’яцтвам. Сустрэўшыся з ёй тварам да твару, ты або добраахвотна знікаеш без вестак, або перастаеш спяваць ёй песні.

Свабода - гэта ідэал для слабакоў.” (У Кiтае)

Каму цiкава глядзiце тут, но спачатку тут трэба спампаваць кнiгу.

чытаю, кнiга, хобби, чтение, читаю, книга

Previous post Next post
Up