Вакзальны шпацыр.

Dec 14, 2014 03:14

Зноў я вырашыла патаптаць асфальт  любiмага Мінска, але толькі ўжо на вакзале. Доўга  там не была. Вакзал-гэта асаблівы маленькі свет горада. У ім ёсць свая атмасфернасць. Твар горада, якi сустракае нас цi гасцей сталiцы.

Надвор'е выдатнае. Нават сонца выглядвала.

На маіх здымках я адлюстроўваю такі вакзал, які я хачу бачыць.

Вежы як прывiды.


Зараз усе стане ярчэй.



Рабiла фотаздымкi ў гандлевым центры Galileo.


Яго вялiкасць- вакзал!


Мне падабаецца разглядаць  дахi дамоў.


Чым вужэй вулiца-тым прыгажэй.


Шукала вышэйшую кропку, каб зрабiць добры фотаздымак.


Якое ўсё дынамiчнае.


У ГЦ шмат месц для дзетак. Вось i ёлка ёсць. З фонам. Каб рабiць фотаздымкi.


Вакзальныя будыкi. Прыемныя i акуратныя.


Сучаснае ў мiнулым. Цi наадварот.




Жадаеце больш ведаць пра Мiнск? Калi ласка.




Падабаецца гэта сцiплая дзверца) Далей iдзем ў двор.  Ен вялiкi, але неуладкаваны.


Гэтыя будынкi не такiя чырвоныя, як я адлюстравала. Але было б пышна.








Вось i ўсе, на сёння. Трэба iсцi да дому. Мяне чакае муж i маленькае дзiця.

Ну як? Прыгожы наш вакзал?

вокзал, #minsk, прогулка по Минску, Минск, фотографии, прогулка

Previous post Next post
Up