Ну вось, замест таго, каб на выхадных сесьці за два заданьні па праэкту й графіцы, зноў біў лынды. Учора ўсё скончылася вячэрняй гульнёй у шахматы з бацькам (дарэчы, вельмі цікавая партыя атрымалася, вылажу з аналізам трохі пазьней), ну а сёньня неяк нечакана высьветлілася, што бабуліна-дзядулінаму шлюбу сёньня споўнілася 46 год. Таму паўдні прайшлі за сьвяточным сталом.
У выніку ўсяго гэтага за пляншэты сеў толькі зараз, увечары. А заўтра апрацэнтоўка, а адзін пляншэт пакуль ня вычарчаны, толькі раніцай нацягнуў яго. Ну, шчыра кажучы, часу павінна хапіць. Спадзяюся.(:
Ну а вам прапаную адзін моб. Не сказаў бы, што ён да мяне трапіў у абавязковым парадку - сп.
kapialush нават закрэсьліў апошні пункт пра абавязковасьць,- але чаму б і не?(;
Таму рабіце наступным чынам:
вы пакідаеце любы камэнт, а я вам адкажу на наступныя пытаньні:
1. Скажу, чаму дадаў вас да сьпісу сяброў.
2. Скажу, з чым вы ў мяне асацыюецесь
3. Скажу, што мне ў вас падабаецца
4. Назаву які-небудзь свой ўспамін пра вас.
5. Спытаю ў вас тое, што даўно хацеў ведаць.
6. Скажу, які з вашых юзэрпікаў мне найбольш падабаецца.
7. А вы за гэта можаце працягнуць гэты моб у сваім дзёньніку. А можаце й не пакінуць працягнуць.(;