Вярнуўся з канцэрта N.R.M. Што маю сказаць?
З тэхнічнага боку ўсё было на ўзроуні. Збалансаванае гучаньне, музыка была добра чутна ва ўсіх кутках і разам з тым не была занадта громкай. Адзіны толькі мінус - кандышн быў нейкі слабы, бо ля сцэны дыхаць было нечым. Гэта калі параўноўваць з Мэдысанам, напрыклад. Хаця я разумею, што пры такім натоўпе, такім "мясе", наўрацьці што-небудзь дапаможа. Таму, зусім нечакана для сябе, празь нейкую гадзіну мая кашуля была цалкам мокрай, дый не я такі там быў адзін. Ну ды ладна, дробязі гэта ўсё.
Галоўнае - сама музыка, энэргетыка. А з гэтым было ўсё на 10 з плюсам. Колькі песен было сьпета (а колькі яшчэ файных кампазыцый засталося па-за межамі канцэрта), як заля прымала музыкаў, як яны гралі...
Карацей,
ФАЙНА! ЦУДОЎНА! ВЫДАТНА!
Дарэчы, каго ўбачыў:
genevien,
licvinkabelarus,
pivonie (зь імі я зрэшты разьвіртуаліўся), а таксама
nikita_syskov,
v_mariamna,
wal_de_maar,
zorka_venera з хлопцам (дарэчы, другі раз ужо бачу, а ты, Тацянка, так нас і не пазнаёміла))).
Ну вось, а пасьля канцэрту народ 'шчэ доўга гудзеў, крычаў "НРМ", а потым "Жыве Беларусь!", а потым сьпявалі песьні і павольна разыходзіліся. Мяне ж адолела бязьмежная смага. У пошуках пітва натыкнуўся на шапік "Хутка. Смачна", узяў літр яблычнага "Добрага" ды й з задавальненьнем высмактаў ледзь не палову. Ну а дома ўжо зладзіў сапраўдную водную феерыю: вада льецца звонку, вада льецца ўнутр (у якасьці соку))... І цяпер цалкам задаволены, і маральна, і фізычна, сяджу перад кампутарам, пляскаю па клявішах, а побач стаіць амаль пустая шклянка соку.
Адно толькі шкада - не патрапіў на канцэрт клясычнае музыкі, які ў той жа час праходзіў на Ўправе.