25.02

Feb 26, 2008 10:29

У панядзелак мне трэба было зайсьці на Ўправу каб даведацца пра ўмовы выставы, якая павінна адбыцца недзе ў красавіку. У вакенцы паміж парамі й прызначаным часам я заехаў дамоў паабедаць і зусім выпадкова залез у сеціву, дзе даведаўся пра акцыю памяці, заплянаваную на 18:00.
Так атрымалася, што, прыехаўшы на Ўправу я як раз сустрэўся з хлопцамі, якія зьбіраліся ехаць на плошчу. Таму адным стрэлам двух трусаў забіў: і ўсе пытаньні наконт выставы высьветліў, і на акцыю паехаў, як і жадаў.

Калі мы прыехалі, на плошчы было калі 200 чалавек. Няшмат, але мне здавалася, што прыйдзе яшчэ меньш. Некалькі чалавек раздавалі партрэты Ірыны Казулінай. Ішоў часам дождж, дзьмуў даволі моцны вецер, таму сьвечку запаліць не атрымалася. Трэба было хаця плястыкавы кубачак узяць.
Расьцягнуўшыся ў ланцуг, мы стаялі ўздоўж прашпэкта з партрэтамі ў руках. Праязджаючые аўтамабілі прыпынялі свой рух, часам сыгналілі. З міліцэйскай машыны, якая патрулявалапа прашпэкце перад намі неяк апяшала заклікалі не выходзіць на праезжую частку. Дарэчы, гэта тычылася хутчэй фатографаў, бо проста стаялі на бардзюры. У цэнтры, ля нулявога кіламэтру запалілі крыж са сьвечак. Прыкладна праз паўгадзіны зьвяілася расьцяжжка "Свабоду Казуліну". Сабралася ўжо каля 400-500 чалавек. Было вырашана рушыць да Чырвонага касьцёлу. Мяне, калі я апынуўся побач з расьцяжкай, папрасілі дапамагчы яе патрымаць. Вось так мы й пайшлі да плошчы Незалежнасьці: калёна людзей са сьвечкамі й партрэтамі ды расьцяжка з боку прашпэкта. Пакуль прэцысія ішла, да яе далучылася яшчэ пэўная колькасьць людзей. За будынкам КДБ мяне зьмянілі, я апынуўся ў натоўпе, дзе сустрэўся з ales_mazanik. Так далей і ішлі.
Не магу больш-меньш дакладна вызначыць колькасьць людзей, сабраўшыхся ля касьцёлу, але, калі галава калёны падыходзіла да яго, яе хвост заходзіў за вугал гатэля "Менск". Таму ня вельмі памылюся, калі скажу, што там было каля 1000-1500 чалавек. Потым да людзей выйшаў сьвятар Беларускай аўтакефальнай народнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч, прачытаў малітву. Было вырашана зьбірацца штодзень а 18:00 на Кастрычніцкай плошчы, пакуль Казуліну не дадуць разьвітацца з жонкай на пахаваньні. А 19:40 акцыя скончылася ўскладваньнем кветкак ды запальваньнем сьвечак ля партрэту Ірыны Казулінай, уставляваным каля касьцёлу.









Для ўсіх тых пачвар, камэнты якіх зьяўляліся ў запісах з заклікам прыйсьці на акцыю памяці, якія, пускаючы сьліні, дзяўблі па клявішах, зьдзекваючыся над сямьёй, над памёрлай, я б хацеў сказаць вось што: абламіцеся, ніякага палітычнага нават адценьня акцыя не насіла. Ніводнага лёзунга, ніводнага закліка, акрамя патрабаваньня адпусьціць Казуліна хаця б на пахаваньне жонкі. Людзі сапраўды прыйшлі падтрымаць дочак ды выказаць свае салідарнасьць і спачуваньне.

Дарэчы, напярэдадні акцыі была распаўсюджана інфармацыя аб тым, што ў Казуліна ёсьць 4 дысцыплінарных парушэньні, таму кіраўніцтва турмы супраць таго, каб яго адпускалі. Пасьля акцыі Казуліна адпусьцілі на трое сутак для разьвітаньня з жонкай. ( http://www.charter97.org/ru/news/2008/2/26/4206/ )

Здымкі, храналёгія, відэа:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=15324
http://nn.by/index.php?c=ar&i=15320
http://naviny.by/rubrics/society/2008/02/25/ic_articles_116_155730/
http://www.svaboda.org/content/Article/1044964.html
http://charter97.org/ru/news/2008/2/25/4198/
http://vasukovich.livejournal.com/2949.html
http://toxaby.livejournal.com/177041.html
http://lidial.livejournal.com/84327.html

Акцыя адбудзецца й сёньня, а 18:00, Кастрычніцкая плошча. Але, нажаль, на гэты раз без мяне.

dark

Previous post Next post
Up