Схадзіў вось на Рэмба-4. У Дом Кіно. У амаль пустым залі, акрамя мяне з
chatlanka сядзела ну чалавек дзесяць, ня больш. Не разумею, чаму? Ці то з-за таго, што большасьць кінагледачоў па звычцы ня ходзяць у Дом Кіно (дарэчы, яго нядаўна адрэстаўравалі, і імхо гэта лепшы кінатэатар па ўзроўню камфорту), ці з-за таго, што кошт білетаў звычайна вышэй на тысячу рублёў у параўнаньні з Масквой/Кастрычнікам...
Карацей, пра саму стужку. Адышоўшы ад спраў і стомлены жыцьцём і ўспамінамі Рэмба жыве ў Вьетнаме, непадалёк ад мяжы зь Бірмай, ловіць усялякіх пітонаў ды іншых гадаў, нікога не чапае. Да яго прыходзіць нейкая місіянэрская група, жадаючая арэндаваць яго судзіну каб даплыць па раке да Бірмы. Пасьля доўгіх перамоў ён згаджаецца. У першым жа сяле місіянэры трапляюць у бойку, іх захопліваюць (нагадаю, Бірма доўгі час ахоплена грамадзянскай вайной). Нічога ня ведаючы, Рэмба жыве, як і жыў раней. А потым да яго прыходзяць наёмнікі, якіх паслалі вызваліць захопленых. І вось тут пачынаецца экшн...
Фільм ідзе паўтары гадзіны. Няшмат па сучасных мерках. Але фінальная сцэна працягласьцю хвілін пятнаццаць вартая таго, каб яе глядзець і глядзець. Апісваць яе ня мае сэнсу, скажу толькі, што крыважадная палова мяне засталася задаволенай.