«Что нам стоит дом построить?»

Dec 20, 2007 17:23

Вось, дабраўся я са здымачом да нашага будуючагася катэджыку. Здымкі былі зроблены дзесьці тыдзень таму, а зараз усе сьцены ўжо выведзены пад дах, які будзе рабіцца ўзімку, калі грошы будуць. Паколькі ўсё роўна гэта толькі сьцены, вынікі аб канчатковым выглядзе вы зможаце зрабіць толькі прыблізныя, да таго ж пакажу я далёка ня ўсё, да таго ж гэтыя здымкі прызначаны хутчэй для гэткай сямейнай хроніцы, месца якой у лепшым выпадку на CD-кружэлцы. Карацей, дазвольце трошкі пахваліцца.(:




Фасад з боку ўнутранага двара.



Гасьцёўня. Напэўна, адзін зь лепшых пакояў. Уявіце сабе амаль сорак мэтраў прасторы вышынёй сем метраў, зь вялікімі вокнамі выходзячымі ў сад…



Яна ж, відовішча з другога паверха.



Мая ўласная майстэрня і куток, дзе будуць камін, лядоўня-барчэг і куды ўваход усім будзе забаронены.)))

катэдж

Previous post Next post
Up