музычныя ўражаньні

Dec 11, 2007 23:51

Упэшце рэшт да мяне патрапілі два адносна новыя альбомы Nightwish - Dark Passion Play ды Within Temptation - The Heart Of Everything.
Што можна пра іх сказаць пасьля першаснага хуткага агляду?
У новай вакалісткі найт’уішаў сапраўды голас набліжаны да ўізынаўскага. Гэта ня добра і ня кепска. Проста Тар’і больш няма ў гурце. Альбом Dark Passion Play пакідае ў агульным добрыя ўражаньні. Гурт застаўся верным сабе, адсылаючы рознымі кампазыцыямі да Oceanborn’a, Century Child ды нават Angels Fall First. Добра збалансаваныя музыка й вакал, вельмі моцная першая песьня The Poet And The Pendulum, трохі зацягнутая, але тым ня меньш. Ва ўсялякім выпадку, гэты альбом прашацца ў маім плэеры ня меньш чым на пару тыдняў.
The Heart Of Everything. Гм, я й раней не зьяўляўся аматарам усіх песень Within Temptation, становішча пасьля гэтага альбому не зьмянілася. Складваецца ўражаньня, што па стылю ён больш набліжаны да Dark Princess (Olga Romanova), калі хто ведае. Зразумела, што й вакал, і музыка іншыя, але вось і тыя і тыя неяк давяць на вушы. Альбом неблагі, але на плэер ён пападзе пасьля ампутацыі пэўай частцы. Усё ж такі з гэтага гурта мне больш падабаюцца творы кшталту See Who I Am, Forsaken, Stand My Ground.

музыка

Previous post Next post
Up