Dec 10, 2007 16:32
Вай, ну й навошта я прышоў сёньня а заняткі? Не, жартую, зразумела, бальнічны скончыўся, трэ' ужо паказацца на вочы настаўніцкія, ды й ня бачыў народ ужо колькі.
Але ж тое, пра што я даведаўся сёньня, заганяе ў сум. Працы значнна больш, чымся здавалася. Па-першае праэктаваньне. Высьветлілася, што ўсе гэтыя пірамідкі ды іншая лухцень - толькі прэлюдыя. Трэба шчэ нацягваць планшэт і на ўвесь яго памер маляваць вазу. Па-другое - графіка. У наступны аўторак мы чамусьці здаем працу, хаця вучымся да новага году. З-за таго што мяне не было гэтыя тыдні, я ня мог ведаць ні тэрміну, ні заданьня. Па-трэцяе - колеразнаўства. Тут часу болей, ажно да сёмага студзеня, але колькасьць... здаецца, сем практычных, а ўвогуле каля дзесяці кампазыцый ды яшчэ трохі меней усялякіх гарманізатараў. І навошта столькі?
FUCK. Што рабіць?..
3.14,
БНТУ