падсумаваньне

Nov 21, 2010 12:39

Ну дык вось, у пятніцу я ўпершыню трапіў у Палац Рэспублікі на канцэрт Таго_Самага_Венскага _аркестра.

Інтэр'еры самога палаца па беларускім меркам на харошую 4. Унутры ён палепш, чым звонку, хоць і ўсё такі ж цяжкабрутальны з алюзіямі на саламяных павукоў у выглядзе люстр. Сьметніцы адсутнічаюць як клас. Да туалетаў я не дабраўся, не хапала часу, так што прышлося жаваць свой орбіт да канца. Указальнікі ёсьць толькі на першым паверсе, пры чым напрмак на ложы вядзе альбо да гардэробу, альбо ў туалеты, міма эскалатару, які не працаваў. Ніякіх дзевачак, якія б маглі падкаазаць, як куды прайсьці, няма, яны стаяць толькі за дзьвярыма ў залі. Затое выстаўлена калекцыя макетаў дасягненьняў айчыннага машынабудаваньня - ад МАЗаў да БелАЗаў. І з дынамікаў грае нейкая Лявоніха. Нагадваю, усё гэта адбываецца перад пачаткам канцэрту клясычнай музыкі. Феерычны піздзец. Канчаткова парвала расьцяжка ў залі "За сильную и процветающую Беларусь!", якую не здымалі, пэўна, яшчэ з мінулагодняга Нац.сходу, і на якую пяліўся ўвесь канцэрт бедны Пітэр Гут, які, дарэчы, харашо гаворыць па-руску.

Сам канцэрт мне спадабаўся, і музыка, і выкананьне шыкоўныя.
Але зноў жа знайшліся рэчы, які псавалі ўражаньне. Па-першае, акустыка залі, якая дасягаецца выключна ўжываньнем мікрафонаў і дынамікаў - не акустыка. Па-другое, ужо ў трэцяй канцэртнай залі назіраецца ўстойлівы шум ад выцяжкі - на слых каля 60 дБ. Тое ж самае назіралася ў к/з Мінск і Белдзяржфілармоніі. Адна справа, калі пад гэты шум прамаўляе спіч Лукашэнка ці раве Білан. Іншая справа, калі пад час выкананьня павінна павіснуць паўза - у цішыні!! - а замест яе настойлівае шапаценьне паветра ў прыточна-выцяжной сістэме.
Яшчэ публіка наша зацюканая. У вальсах Штраўса, напрыклад, ёсьць такія фішкі, калі публіка мусіць штосьці рабіць - падпяваць, ускокваць на месцах ці махаць рукамі - усё гэта паказвае дырыжор. У нас людзі могуць толькі пляскаць у далоні і ціхенька напяваць пад нос. Ну што вы хочаце, традыцыі іншыя, плюс агульная забітасьць.
Ну і ахова. Бедная ахова, што зь імі сталася, калі спачатку з залі на сцэну запрасілі паўдзясятка чалавек, а потым палова аркестра на чале з Гутам пайшла вадзіць карагод у праходах партэра...=))

А яшчэ ў мяне ёсьць цяпер дыск з аўтографам пана Гута.
А яшчэ на наступны дзень у мяне мацнюшча разбалелася горла. І сёньня яшчэ баліць, хоць ужо і куды меней...

шчасьце, бягучае, 3.14, канцэрт, уражаньні, я

Previous post Next post
Up