Nov 18, 2009 21:15
Заўважыў такую рэч.
Раней мы плацілі, скажам, за 7 кубаметраў гарачай вады ў месяц. Лічба гэтая была крыху болей, крыху меней, але лічыльнік вады штомесяц паказваў прыкладна яе. Апошнія некалькі месяцаў расход рэзка падвысіўся да 10. Зь іншага боку, расход залоднай вады крыху паменшыўся.
Які адсюль можна зрабіць вынік, калі ўлічваць, што нашмат часьцей мыцца мы ня сталі за гэты тэрмін, лічыльнікі спраўныя, уцечак з крану няма і новы жыхар у кватэры не зьявіўся? Напрошваецца толькі адзін адказ - гарачая вада стала крыху халаднейшай. Ніхто ж ня хоча прымаць ванну халоднай, вось змушаны адкрываць кран з "гарачай" на поўную, а халодную дадаваць меней. Цікава, як у вас, не заўважалі падобнага?
А яшчэ мяне бесяць дзьве рэчы ў нашым ЖКГ, калі адкінуць цэнтралізаваныя атапленьні і падачу гарачай вады.
Першае, сістэма аплаты. Неяк давялося за эліктрычнасьць плаціць двойчы на месяц. Дык вось калі я плаціў другі раз, паказчыкі былі такімі, якімі яны былі яшчэ зь мінулага месяца, то бок нібыта не было першага плацяжа ўжо ў гэтым месяцы. Патлумачылі мне, што ўсе гэтыя паказчыкі плюсуюцца ў наступным месяцы. Напрыклад, было 15 000, заплаціў за 200 кВт, павінна было стаць 15 200, праз тыдзень прыйшоў плаціць яшчэ за 200 - паказчык яшчэ 15 000. У выніку павінна было стаць 15 000 + 200 + 200 = 15 400. Што самае сьмешнае, у наступным месяцы паказчык... 15 200.
Другое, тое, што гарачая і халодная вада ў базе запісаны проста як №1 і №2. Пры чым невядома, што запісана за якім нумарам. Пра тое ведаюць толькі ў ЖЭСе, ды і тыя адназначна адказаць ня могуць. А потым аказваецца, што нейкая дзеўка-аперацыяністка пераблытае нумары і мы аказваемся павінны дзяржаве.
Краіна ідыётаў нейкая.
3.14,
блаблабла