сон

Oct 27, 2009 18:01

Я ўсё ніяк ня мог зразумець, што мне не давала спакою апошнія дні. І сёньня па дарозе ва ўнівер раптам усё стала на свае месцы.

Пазаўчора, у ноч зь нядзелі на панядзелак, я бачыў сон. Быццам бы я стаю на вуліцы недзе ў сваім раёне, дзень, навокал імгла, такая ж, якая стаяла ў тыя дні. Я чую гул, які ўсё нарастае, гляджу наверх, у неба, і бачу, як нізка-нізка, скрозь гэтую імглу ляціць невялічкі самалёт. Фюзеляж адблёсквае металам, уздоўж вакон цягнецца сіняя паласа фарбы, за самалётам цягнецца белы след ад ягоных рухавікоў, якія разьмешчаны на фюзеляжы ззаду, пад хваставым апярэньнем. Узьнікла думка, што ён ляціць на пасадку. Але ж побач няма аэрадрома, адразу ж адказаў я сам сабе. Але відавочна, што самалёт зьніжаўся.

А ўчора з фрэндстужцы даведаўся, што пад Менскам разбіўся самалёт. Зараз во' загугліў, і знайшоў на тым жа тут.бае і ягоны здымак:



Вось такія... супадзеньні?..

dark, бягучае, спасылкі, я

Previous post Next post
Up