разнастайнасьць

Jun 11, 2009 11:34

Чалавеку неабходна разнастайнасьць. Ніколі нельга замыкацца на адным відзе дзейнасьці. Я не магу сказаць, што ў мяне такое ўжо цікавае і разнастайнае жыцьцё, мне шмат чаго не хапае, і ў вялікай колькасьці людзей на плянэце дні праходзяць куды больш насычана, але я прынамсі спрабую пашыраць межы сваіх інтарэсаў. І што з таго, што ў мяне штосьці не атрымліваецца? Галоўнае спрабаваць новае, каб не застацца не месцы.
Я гляжу на такіх вось людзей, якія самі абралі для сябе фактычна жыцьцё ў клетцы, у невялічкім сусьвеціку. Справа ня ў тым, што яны могуць стаць сумнымі, аднабокімі ці заклапочанымі толькі тым, што ў ніх ужо ёсьць, а ня тым, чаго яны могуць дасягнуць у іншых сфэрах. Справа ў тым, што такое жыцьцё паступова пачынае зьмяняіць іх прыярытэты, мэты, мары. Пасада, якая аб'ектыўна зьяўляецца далёка ня самай галоўнай, а па шчырасьці ўвогуле нічога не вырашальнай, пераўтвараецца ў трон караля, да якога трэба дабрацца ўсімі магчымымі сродкамі. Нейкі аб'ект, статус, насамрэч мішура для таго, каб пускаць пыл у вочы, пераўтвараецца ў салодкі яблык на верхавіне дрэва, да якога абавязкова трэба дацягнуцца. І людзі пачынаюць жыць усім гэтым, дабраахвотна сажая сябе ў маленькую клетку, і, пакуль вакол іх круціцца карагод жыцьця, праносяцца сотні Магчымасьцяў, яны жывуць у сваім маленькім сусьвеціку з маленькімі мэтамі і вялікай грызьнёй за іх дасягненьне.
Гэта можна прасьцей зразумець, калі параўнаць ручай з галавасьцікамі і вялікі акіян. Ці прыручаных малпаў у цырке і іх вольных сародзічаў у Афрыцы. Метады барацьбы за самае лепшае не зьмяняюцца, зьмяняецца толькі сам аб'ект барацьбы. Найлепшая тэрыторыя ў джунглях на месца ля кармушкі, у якую штодзень сыплюць ежу. Аднаго толькі не разумеюць такія малпы ў клетцы - аб'ект ужо ня варты таго, каб так напружвацца і рваць глыткі суседзям.


думкі

Previous post Next post
Up