прыкладная матэматыка. P.S.

Nov 21, 2008 19:08

У мінулым посьце пісаў пра тое, колькі па самаму мінімуму грошай мне патрэбна ў месяц, у выніку асноўная тэма была некаторымі камэнтатарамі ігнаравана, затое ўсе яны накінулісь на тое, што я, маральны урод такі, а яшчэ ж і змагар - о божэ! - не набываю праязны.
Окі, можна замяніць інэт на праязны на ўсе віды, але сума ўсё роўна будзе бліз 200 000 рублёў. І што? Стыпендыя ўсё роўна разы ў паўтары ніжэй.

А мэсэдж запісу быў прыкладна такі: калі дзяржава клапоціцца пра сваю будучыню, то бок пра студэнтаў, то адной з праяваў гэтых клопатаў тэарэтычна мусіць быць памер стыпендыі. Ці той жа ільготны праезд. Чамусьці ў Польшчы стыпендыі куды вышэй, а ў Канадзе праезд ва ўсіх відах грамадзкага транспарту для студэнтаў увогуле бясплатны.
Вяртаючыся да тэмы наездаў, скажу, што, пакуль былі ільготы, я набываў праязны на ўсе віды. Нават захавалася калецыя гады эдак за тры. Таму што тады памер стыпендыі і кошту праезду неяк суадносіліся. Цяпер жа не набываю. Толькі квіткі ў кандуктара, калі той зьвяртаецца. Нязручна, тым болей насіць з сабой квіток "на ўсялякі выпадак", але гэта для мяне лепш, чым жыць месяц на 60 тысячаў. Можаце лічыць мяне кім заўгодна, але гэта вашае меркаваньне, якое можаце пакінуць пры сабе. Дарэчы, перафразуючы адзін выраз, "калі кандуктары ёсьць - значыць гэта каму-небудзь трэба". Хай працуюць, у іх ёсьць плян па продажы, лепш я ім дапамагу ў яго выкананьні, чым набываць праязны, які я выкарыстоўваю хіба што напалову.

Ну ладна, кожны бачыць тое, што хоча ўбачыць, кожны чуе тое, што хоча пачуць, і кожны бачыць у іншым тое, што хвалюе яго самаго.
Адзін піша пра тое, быццам бы я бегаю ад кандуктараў. Гл.вышэй - плачу, калі падыходзяць.
Другія пачынаюць вешаць цэтлікі змагара й атаясамляць мяне зь нейкімі людзьмі, якія хочуць будаваць новую дзяржаву (то бок лезуць ва ўладу, бо, каб яе будаваць, неабходна кімсьці кіраваць). На чым грунтуецесь у гэтых выказваньнях?
Трэція ўвогуле разводзяць флуд на ўзроўні "не набыў праязны - не патрабуй ад дзяржавы - чо ты тут пішаш? - зарабляй ці памры". Вось гэты таварыш СыскОў мяне канчаткова задзёўб і давёў да фрэндацыду. Наколькі я памятаю, я ня бачыў аніводнага яго камэнта ў сваім жж які б не падыходзіў пад тэрміны пафлудзіць ды патрольліць за ўсю гісторыю. Таму з табой я разьвітваюсь.

Я сказаў.

жж, я

Previous post Next post
Up