БАТЭ, БАТЭ...

Nov 06, 2008 10:43

Ня хочацца нічога пісаць пра ўчорашнюю гульню. Мець два 1000-адсоткавых моманта забіць і тупа іх прасраць, у выніку адхапіўшы першы гол на контратаке, якая ўзьнікла адзіны раз, калі абаронцы раслабілісь, і другі на апошніх сэкундах, які ўжо нічога не вырашаў, да таго ж гуляючы апошнія амаль20 хвілін у большасьці, без апорнага зенітаўскага абаронцы.
Зенітаўцы куды больш фалілі, гульня зь іх боку выглядала досыць брудна. Тут трэба падзякаваць арбітру, які выдатна выконваў свае абавязкі.
Зь іншага боку, як сказаў мой бацька, "гэтая параза пойдзе ім на карысьць куды болей, чым нічыя ці перамога. Гэта бясцэнны вопыт. Да таго ж, БАТЭ зноў стаў чэмпіёнам? Значыць наступным разам ён таксама будзе гуляць у Лізе." Не магу не пагадзіцца з гэтым.

футбол

Previous post Next post
Up