Раз уж пайшлі такія танцы, скажу вам, што я слухаю зараз, мо' зацікавіцесь.=)
Калісьці, даволі ўжо даўно, пабачыў ва фрэндстужцы спасылку на трэк "Godspeed You Black Emperor!" у выкананьні John Peel Session. Доўжыцца запіс 18:10, важыць 17 мб.
Кампазыцыя вельмі атмасфэрная, кранальна-сумная, халодная шэра-стальная, спакойная й павольная, як восеньскі дождж, ствараючая закінутую прастору, працятую халодным ветрам. Прыкладна вось такія асацыяцыі пры праслухоўваньні.
Раю спампаваць па лінку
http://www.esnips.com/web/donjeune-music.
І слухаю зараз Queen of the Damned.
Ёсьць неблагія такія трэкі, якія дапамагаюць адключыць розум да такога ўзроўню, каб яго хапала толькі для Аўтакада. Бо слухаў днём Начных Снайпэраў, дык іх песьні як раз наводзяць на думкі.