Aug 30, 2008 17:01
Жыцьцё-live, пакаленьне-next.
Канffеткі-прыffеткі, глямурныя кароўкі.
Ружовыя хлопчыкі, інфузорыі ў форме.
Адсутнасьць ініцыятывы і магчымасьці.
Забарона на дазвол і забарона проста каб не расслабляліся.
Чорныя мэрсы зь дзяржаўнымі нумарамі і кузавам, на які яшчэ не наліп бруд вуліц, езьдзяць міма цэркваў, ля якіх сядзяць юродзівыя ў целагрэйках колеру шэрай пліткі пад нагамі. Чырвона-зялёныя людзі ходзяць па вуліцах з думкамі як накарміць дзяцей.
Усё нармальна, усё спакойна.
On-line-абарона прыватнага жыцьця ад усяго і ад усіх, без разбору. Пабудаваць высокія сьцены і равы са студзёнай вадой, пакінуўшы адныя толькі таўсьценныя дубовыя дзьверы, каб не дагрукаўся самы моцны таран будзённасьці. А, усё дарма. Разьляціцца ўшчэнт.
І будзем глядзець, што пакажуць, слухаць тое, што дазволяць, рагатаць над тым, што скапіююць з усходу?..
Дайце мне чорныя крылы, - бо на белым ужо хапае бруду ад сама- і кімсьці названых апосталаў, - магутныя чорныя крылы, каб даляцець-дагрукацца да самых нябёсаў. Пэўна, праз смог адтуль нічога ўжо ня бачна.
А мо’ падкажыце, дзе можна набыць квіток у агульным вагоне “Зямля-Пекла”? Каб паспаць на драўляных лавах, паўдыхаць водар адэкалёнаў, якія суседзі прымаюць унутр, для спакою ці сьмеласьці.
Досыць. Нічога ня зьменіш, нікуды не даедзеш. Жыві як жывеш, будуй сваё жыцьцё, і спадзявайся на тое, што яно будзе не такім лайновым, як у суседзяў па агульным вагоне.
гульня