З чаго пачаць? З маўчаньня. Калі сказаць няма чаго. А інакш лі ваду на сваё кола, лі, хай іншыя паглядзяць…
Людзі, дзе вашы багі? Няма ні Бога, ні Д'ябла. Ні Рая, ні Пекла. Малайчыны, яйцагаловыя! Даказалі. Зьляпілі са старога Бога штосьці кшталту Дзеда Мароза. Але і самі вы не зазначылі, як стварылі сабе куміра, імя якому Час. Цёмны, страшны, пякучы, незразумелы, дзівоцкі, злы, асьляпляльна хуткабежны. І паспрабуй зараз, прытармазі, стань на бакавіне, азірніся на струмень людзей, што ляцяць у далечынь. Дык не, не атрымаецца, зацягнула цябе плыньню. Заліваюць рот воды Часу, ракі, што нясецца з гары і ўпадае ў воды Забыцьця. Кайданкамі-гадзіньнікамі скаваны, надзіральнікамі-гадзінамі дагледжаны, ты бяжыш усё хутчэй. Ані днём, ані ўначы няма адпачынку, толькі ілюзія. Ня выратавацца, не сыйсьці ў свет прыдуманы.
Цывілізацыя, што ты зрабіла? Празьмернасьць ведаў, празьмернасьць хуткасьці, празьмернасьць спраў, празьмернасьць адпачынку. Большае не нараджае лепшае, а толькі толькі вялізнае. Навошта ведаць, што адбываецца ў Аўстраліі? Мне бы разабрацца з тымі, хто жыве ў маім горадзе.
Божа, не маўчы! Хопіць сядзець там, на ваблоках. Колькі раз ужо прарокі заклікалі да цябе й да Антыхрыста? І усё дарма. Засталася толькі нявера.
Божа, не маўчы. Пара слоў, пара позіркаў, усьмешка пры растаньні. Воля дзеяньня, раўнапраўе, уся тая лухта, за якую змагаюцца, не нараджае волі сапраўднай.
Этап скончыўся. І слава… каму? Ззаду кароткая памяць, наперадзе пустэча, ды невядомасьць. Шкада. Мне бы горы, працяўшыя неба, мне бы ветра, зьдзіраўшага скуру, мне бы вады, ледзяной ды жорсткай. А вакол толькі сьцены ды твары…
Дарэчы, калі каму цікава, гэта пераклад майго даўняга запісу
"Как вам такое...", зробленага тады яшчэ на расейскай мове.