(no subject)

Sep 21, 2011 01:41

Генадзь Бураўкiн

Простае жыццё.
Чаго прасцей -
Не зважаць на гучныя прамовы,
Думаць пра работу i дзяцей,
Пра жнiво,
Пра сена
I пра дровы.

Ведаць i касу,
I серп,
I склюд,
Абрабiць i бервяно,
i чурку.
I любiць свой небагаты кут -
Пералесак,
Поле
I рачулку.

Выкапаць калодзеж у двары.
Каля хаты пасадзiць iгрушку,
Адшукаць баравiка ў бары,
Не пакрыўдзiць нi звярка, нi птушку.

I ў вячэрняй мудрай цiшынi,
Як прымчыцца сын белагаловы,
З лустай хлеба сесцi пры агнi,
Каб паслухаць гучныя прамовы...

*Нам i чаркi са шкваркай не трэба, нам i лусты хлеба даволi.
Previous post
Up