Менск на старых паштоўках.

Feb 18, 2013 18:15

Оригинал взят у maxim_nm в Менск на старых паштоўках.
Нядаўна я набыў файны камплект паштовак з выявамi старога Менску. Малюнкi на паштоўках зроблены паводле старых фотаздымкаў; давайце паглядзiм, як выглядаў горад у розныя часы.

1. Конка на Губернатарскай вулiцы, 1915 год.



У Менску конка праiснавала да 1928 года, мая бабуля яшчэ памятала яе. Даволi цiкавы прыклад гiстарычнага транспарту; думаю што было б файна зрабiць у цэнтры горада такi турыстычны атракцыен - на двух цi трох вулiцах.



2. Панарама Верхняга горада, год не пазначаны.



Злева можна пабачыць Траецкае прадмесце, а "знята" панарама недзе з другога берага Нямiгi. Гандлевыя рады, што iдуць адразу за Траецкiм, зараз даволi жахлiва адрэстаўраваны.

3. Трамвай у Старым горадзе.



Цiкава, што па гэтых вулiцах калiсьцi хадзiў трамвай - зараз да блiжэйшых рэек топаць не менш за кiламетр (а то i больш). Аднапавярховыя будынкi не захавалiся.

4. Прывакзальная плошча, пачатак шасцiдзесятых гадоў.



Цiкава, што аўтобусны прыпынак калiсьцi быў проста перад будынкам старога чыгуначнага вакзалу - зараз аўтобусны вакзал месцiцца у новым будынку метраў на трыста далей. На заднiм плане - знакамiтыя "вежы на Кiрава" - зараз папулярнае месца арэнды нерухомасцi.

5. Яшчэ аўтобусы, за гэтым разам зноў раен Нямiгi, 1978 год.



Ракурс амаль той жа, што i на паштоўке нумар два. Зараз там (таксама як i на вакзале) няма анiякага прыпынку.

6. Вугал Праспекта i вулiцы Казлова, 1955 год.



Цiкавы будынак, блiзкi да стылiстыкi арт-дэко. Трамвайныя рэйкi засталicя там жа, але нiякiх тралейбусаў на праспекце зараз няма. Звярнiце ўвагу на правы бок фота - там няма сучаснага Палаца мастацтваў - на тым месцы былi каталiцкiя могiлкi.

7. Трамвай на Энгельса (калi ўжо пераназавуць:)), пачатак пяцiдзесятых.



Не вельмi ўяўляю, дзе гэта дакладна. Тым больш, што зараз анiякага трамвая там няма. Здаецца, гэта недалека ад перакрыжавання з праспектам, а на заднiм плане, магчыма, Купалаўскi тэатр.

это мой город, улица, дом.

Previous post Next post
Up