Чэргі.

Jul 22, 2010 21:48



Вядома, я не бяруся сказаць, што так усюды. Я магу толькі пісаць пра тое, што бачыў сам:). Учора зайшоў у банк каля 19.00. Ва ўсе касы чэргі, я стаў у адную з касаў. У чарзе я быў шостым). Перад акенцам стаяў мужчына, касір абслугоўваў яго. Праходзіць хвілінаў пяць, і не вытрымлівае хлопец, які стаяў трэцім, і са словамі:"10 хвілінаў,а яна(касір) яшчэ абслугоўвае аднога чалавека!!!", сыходзіць з банка. Праходзіць яшчэ пяць хвілінаў і не вытрымаўшы, моўчкі, сыходзіць з чаргі цяжарная дзяўчынка. Я ужо стаю 4-м:). Яшчэ 5 хвілінаў праходзіць!!! За хлопцам які стаяў перад мною прыходзіць дзяўчынка:). Са словамі:"пі пі пі колькі можна абслугоўваць аднога чалавека!!!", сыходзіць ён з дзяўчынкай. Я 3-ці у чарзе, чакаю яшчэ хвіліны 3. Касір аддае мужчыне цэлы пачак раздрукаванай макулатуры, у якой ён пачаў спешна распісвацца. Яшчэ пару хвілінаў і ўжо падышла мая чарга, я справіўся за хвіліну:).P.S. доўга я думаў, хто вінаваты ў дадзенай сітуацыі. І нічога акрамя пачка макулатуры ў галаве не ўсплывала...
Previous post Next post
Up