Трава у дома

Jul 14, 2013 01:27

Вось калі вы думалі, што можна ў траўні траву не выкасіць, а пасьля прыехаць у ліпені з бензакасой, і механіка ўсё зробіць за вас, то вы памыляцеся. ))) Калі трава паўтары метра і перапляценая мышыным гарошкам, то скульля вам хускварна дапаможа, нават і з самых дарагіх :) Спачатку праходзіш, каб скасіць самае высокае зельле, пасьля праходзіш, каб прарэдзіць, і толькі пасьля скашваеш "пад корань". Тры чвэрці сада скошана. Засталася чвэрць. На руках мазалі, а як жа ж інакш, калі гультай за работай? ))

вёска, пазітыў

Previous post Next post
Up