Nov 04, 2010 16:36
Сёньня пайшла на першае паседжаньне участковай камісіі № 104 маскоўскага раёна г.Мінска.
Калі я прыйшла ў школу, дзе знаходзіцца камісія, мяне ўжо чакалі каля ўваходу, дырэктар школы і куча цётак :) Пабачылі мяне, пачалі кіпішыць, карацей уся ўвага толькі да мяне :)
Парадак дня на паседжаньні:
1. выбары старшыні
2. выбары намесніка
3. выбар сакратара
Першае пытаньне вяла цетка з адміністрацыі Маскоўскага раёна, выбралі старшыню: за-11, супраць -1, устрымаліся -0.
Далей паседжаньне пачаў весьці гэты мужчына, і паставіў на разгляд другое пытаньне дзе за прагаласавала 11 і ён кажа, што рашэньне прынята адзінагалосна, я кажу:
- Як адзінагалосна? Я не галасавала і па правілах вы павінны запытаць хто - "за", хто - "супраць" і хто - "устрымаўся".
На гэта ён мне сказаў, што я тут ніхто і каб я закрыла рот. Я вельмі спакойна адказала, што згодна з выбарчым кодаксам рашэньне прымаецца калегіальна і што не трэба грубасцей. Аказваецца ён думаў, што мяне будуць ў камісію прымаць яны. Я патлумачыла, што мяне ўжо прынялі і што такое рашэньне не яны прымаюць, а адміністрацыя Маскоўскага раёна, жанчына з адміністрацыі гэта падцьвердзьла.
Калі разглядалася трэцяе пытаньне я прапанавала сябе, вядома, мяне ніхто не выбраў.
Карацей, там такі міжсабойчык: БРСМ, Белая Русь, Красны крест, Партыя жанчын, два чалавекі зборам подпісаў і настаўнікі, адзін аднаго вельмі добра ведаюць не першы раз разам выбары фальсіфікуюць працуюць, я там як ягнё ў воўчай зграе.
На пытаньне, калі будзе другое паседжаньне, старшыня адказаў : Калі прызначу, тады і будзе. Я абавязала іх мне патэлефанаваць і папярэдзіць :)
to be continued...
выбары