Пачатак сезону...

Apr 04, 2011 14:31

Усё, нарэшче! Пачалося! Пачаўся сезон з футболам, выездамі і іншымі рэчамі, поўнымі мракабесія і джаза! У суботу ўражанняў атрымаў больш, чым за ўсю зіму. Пра саму гульню пісаць не буду - ёсць справаздача на harugva_mensk . Проста ўсім хачу сказаць:

ДИНАМО-МИНСК ЛУЧШИЙ В МИРЕ, БЛЕАТЬ! ;-))

з.ы. Узгадалася гісторыя з суботы:
Значыцца сядзім, гаманім… тут з цемры выходзіць фан Дынама і пытае:
- Дзе Ганс?
Мы разам, як пачулі: Газ?
І Серж дадае адразу: Газ у Расеі! 
Чалавек: Мля, я ведаю, што ў Расеі газ… і нафта… а мне Ганс патрэбен! 
Серж: аа, Ганс, ведаю, там далей п’юць…

хD

Дынама, футбол

Previous post Next post
Up