Уладзімір Караткевіч

Sep 25, 2009 20:01

Казка
(з паэмы Грубае і Ласкавае, што з'яўляецца часткай "Нельга забыць")
Ну сядай, сядай са мной, калі ласка.
Навальніцы песня старая-старая.
Слухай казку. Апошнюю казку.
Яна на тваіх вачах памірае.
У гэтай казцы яліны лапы схілілі,
Візантыйскі захад у алым дыме...
"Зялёная сарока кашку варыла,
Зялёная сарока з дурнымі вачыма..."
У кулінарную кнігу глядзела,
Чухала патыліцу драўлянаю лыжкай,
І дзеткі кашку да лыжкі з'елі
А нам з табой не далі ані крышкі.
Ты смяешся? Такога няма на свеце?
Не смейся любая, свет шырокі.
Мы з табою толькі дурныя дзеці.
Нам добра з гэтай чубатай сарокай.
Сарокі розныя рэчы крадуць,
І можа, ў гняздзе  яе, з золатам поруч,
Ляжыць каханне, святло і радасць,
Што прынесла сарока з-за сіняга мора.
Аддайце сарока. Няма ўжо сілы.
Яна ж не кахае мяне, хоць зарэжце.
..........................................................................
Дай я цябе пацалую, мілая.
А каша?
Чорт з гэтай кашай, нарэшце.

Поэзия

Previous post Next post
Up