Ты выдраны зь сьвету, у лесе начным.
Мабільнік апошні даў пік і заціх.
Да ранку адсюль не ўцячэ нават псіх.
Затое ты можаш складаць гэты сьціх.
Зато інтэрнэт не тлуміць табе голаў,
Затое карысны для розуму голад,
Юнацкі цябе падбадзёрвае холад,
А па-над усім блішчаць ясныя зоры!
Пад імі - нічога. У чорнай пустэчы
Ня мроіцца нават аб нечым далечым.
Спакойна ляжыш, ратаваньня ня кленчыш.
Ёсьць Тут і Цяпер, і яны будуць вечна.
Ты па-за прасторай і часам, бы ў сьне,
Нічога мяняць ў сваім стане ня хочаш.
Ты здолееш нат абыйсьцісь безь яе.
Оп. Усё. Узгадаў. Больш ня можаш.