хоку зь нябёсаў

May 15, 2014 23:58



У вечар ўзьлятаю.
Між хмар у вакне гарыць
ерогліф "Вярнісь"

Колькі тых хмарак -
між нябёсамі й зямлёй
тонкая нітка...

Night on May, Nine.
So quit and peaceful is now
sky above Berlin


Сыпле Эўропа
жмені сваіх дыямантаў
тым хто ляціць ў ноч




---

Знаёмцаў няма,
пад завязку гатэлі.
Халодная ноч.

---

У сіні лячу
Унізе сярод аблокаў
плыве карабель




Плыве карабель у аблоках.
Дзе твая прыстань,
ўверсе ці ўнізе?

Лёндан за морам.
Хтось з Амстэрдаму мне шле
сонечны зайчык.



Зыбкая сьцежка бяжыць
ад нашых аблокаў да тых,
на краю зямлі...

---

...

версии по русски

дзень, дзень і ноч, хоку

Previous post Next post
Up