Heaven, I'm in heaven

Sep 02, 2013 02:03



Я іду па зялёнай дарозе,
засталося прайсьці толькі мілю,
уздоўж дарогі ёсьць горы і мора,
тут і сонца прыгрэе на хвілю.
Усім прыгожая сьцежка прамая,
сьпевы птушак бывае нат чутна,
ногі тут я зусім не зьбіваю,
толькі сэрца калоціцца жутка.
Не спыніцца, ня збочыць ня сьмею,
я да скону іду прыкаваны,
і па іншай я крочыць мо ўмею,
але гэта мне наканавана.
Думаў небам іду ўжо, да шчасьця,
а - ці ў Бога? - ўжо пляны другіе.
І застаўся ў закінутым тракце,
і іду па зялёнай міле.
Я цяпер увесь час што застаўся
іду па зялёнай міле.

Я іду па зялёнай міле.

ноч, вершы

Previous post Next post
Up