Фэст аднаго калядна-навагодняга вершу прайшоў у дружэскай непрінуждённой обст мне спабадабалася.
Арганізатары з самага пачатку разьвесялілі сваім падзелам вершаў-канкурсантаў на жанры-намінацыі:
- Клясыка жанру (творы прысьвечаныя Раству, "супраць якіх не папрэш" (с) )
- Калядны трэш (прадчуваньне апакаліпсісу, Санта-Крызіс і г.д.)
- "ня глядзячы што ідэя фэсту прастая як валенак, вершаў пра валенкі не было зусім. (...) творы-прысьвячэньні сучасным сымбалям Новага Году - Ма́ндрыны на снегу, аранжавае на белом (напяваецца на вядомы матыў)" ;))
- творы напоўненыя аўтарскімі пачуцьцямі, філязофскімі роздумамі... - падзяляюцца на 2 паджанры: Сьнег ідзёт а я адна і Сьнег ідзёт а жызьнь барьба )))
- Бродскій жыф (ноў комэнтс, праўда? ці трэба?)
- фантасмагарычныя творы - Снег башка пападзёт
Не пасьпела як сьлед пачацца сама праграма, а я пачаць icq-трансьляцыю, як прагучала:
- Калі б у нас была намінацыя за лепшы псэўданім, я б аддала перамогу гэтаму ўдзельніку. Бо (і тут dies-noctisа папалілі ))) ) назваўся Дзен Ночаў, ці дзень ночаў,.. файна пагуляўся з сваім іменем О:)
Ітак: чалавек які й даў імя намінацыі - (раз-два-тры) "МАаандрыны нА снегу, мандрыны нА снегуу" :)))
Пайшоў я прачытаў
сваё . Ад нечаканасьці й хваляваньня забыў другі радок :) (усе тэксты былі раздрукаваныя, далі падгледзець) І далей ужо спакойна слухаў і глядзеў.
ЗЯМЛЯ І НЕБА ПАЯДНАЛІСЯ Ў АДЗІНСТВЕ
КАСТРЫЧНІК, ВОСЬМЫ, ЧАТЫРНАЦАЦЬ ...
прабачце... зараз.. Алё, мама! Так, я чытаю. Паслухай дарэчы - гэта й табе прысьвячаецца:
"Зямля і неба паядналіся ў адзінстве..."
А зараз вы пабачыце што наш конкурс абсалютна куплены. :) (адна
канкурсантка -
арганізатар,
другая - фундатар, прызы ад "Будзьма!" раздавала ;)) )
Пабачыў усіх аўтараў спадабаўшыхся мне вершаў (гл. папярэдні запіс). Аўтаркі таксама спадабаліся ;)
"Верш № 18" зьняць не пасьпеў, а "24" - вось яна, Каця:
Пакуль у залі "цягнулі інтрыгу", адсутны сябра журы
khadanovich у сябе ў ЖЖ спаліў усе вынікі :))
А перамог верш 41 :)
(Вольга Базылёва - дзяўчына з касічкамі). На наступны раз вырашылі яе ў журы забраць, а то 2гі раз з двух перамагае :)
- Вазьміце мяне ў журы - у мяне ўжо кніжка свая ёсьць, і я таксама магу яе раздарываць сваім абранцам.
Там дарэчы быў нейкі падзел на "ляўрэатаў" і "прызэраў", і магчыма на проста ўдзельнікаў. Я нават ня ведаю ці трапіў я ў ляўрэаты :) (хаця здаецца трапіў). Гэта й ня важна.
Там было прыемна.
(пайшоў перакладаць Мандарыны на расейскую для піцерскага сайту "точка зрения" - яны жадаюць бачыць нашыя творы (па беларуску спакойна прачытаюць, але прасілі й пераклад на ўсялякі выпадак.))