Цік-ток

Mar 24, 2013 21:45



Невыпадковае крананьне рук...
Яго бье ток, яе бье цік.
Сустрэчы першай некралёг
на месцы веснавым узьнік.

Яна ня думае што выбар ёсьць -
Хай будзе так. Хай будзе як?!
Ён выбару ня бачыць. Мрак
Сьвятло ня можа адалець ніяк.

Зьбітага сэрца аглушае стук.
Уздыхнеш - і цік, і выдах - так.
Памылку з часам можна і знайсьці,
да будзе позна. Хто дурак?

ноч, вершы

Previous post Next post
Up