Мандарыны на сьнезе

Jan 01, 2009 09:08



Раніцай Новага году
Так хочацца новага шчасьця.
Цябе ж з малалецтва вучылі
Загадываць процьму жаданьняў,
Плюс магія дат уплывае.
Хаця ты ўжо вырас і знаеш -
Што збудзецца добра як трошкі.
Але ўсё ж чагосьці чакаеш.

Раніцай новага году
У вакно ты глядзіш задуменна,
А там - мандарыны на сьнезе
Чакаюць аўтобус, напэўна.

Раніцай Новага году,
Якая ў абед пачалася,
На вуліцы ўсё незвычайна -
Бо проста няма там нікога.
У сонных дамох падарункі
Шукаюць пад елкай малыя,
Ня чутна ТВ і машынаў,
І сьнегу пападаць ляніва.

Раніцай Новага году
Спраў новых не пачынаюць.
Адны мандарыны на сьнезе
З дарог год мінулы зьмятаюць .

1.01.08

дзень, вершы

Previous post Next post
Up