(no subject)

Sep 30, 2010 00:13

Дыета школьная:
сняданак, 8.40 - гарбата без цукру і бегма на метро;
ланч, 12.30  - кава з крамы насупраць, на фортцы паміж урокамі і прадлёнкай;
абед,14.20 - кампот і якаясь "пячэнька," пакуль мая прадленка  хавае;
полудзень, 16.10 - халяўная гарбата з цукрам таксама са школьная сталоўкі;
19.00 - кава "тры ў адным" у хутка-смачна на акіяне;
20.00 - дома, кухня, лядоўня.... )

ітс май лайф)))
і мне яшчэ так падабаецца на маіх вялікіх фортках па горадзе бадзяцца, каштаны ў кішэні зьбіраць ды лісьце на чорным асфальце разглядаць! а дождж  - дык наогул Зямлі блаславенне, гэта ёй ад нябёсаў і хмар пацалунак, і заспакаенне ў кроплях, і ад болек сродак.. і якая розьніца, што ён кіслотны і халодны, а сама я - як мокры бяздомны галодны сабака - мне так ціха, так спакойна, так не хочацца  у школу вяртацца..

я - настаўнік, горад

Previous post Next post
Up