Jul 20, 2010 02:07
кожны раз, калі стаяць супер-маразы, альбо, як зараз, супер-сьпёка, мне здаецца што гэта назаўжды, і будзе толькі горай, і нарэшце прырода заб'е чалавека. і хочацца ў такія часы сабраць усіх, хто табе дарагі, сесьці ў кола, узяцца за рукі і чакаць.. чакаць.. галоўнае каб не сустрэць гэты армагедон удалечыні ад сяброў і родных, не пасьпеўшы развітацца.
але людзі пляны ладзяць, але людзі вандруюць, і я таксама, і носіць нас па сьвеце як пыл па ветры..
выкрунтасы сьвядомасьці,
гутаркі з сабой