(no subject)

Jun 25, 2010 17:38


які ж невыносна разнастайны гэты сьвет. прырода ў сваім росквіце водарамі травы і красак галаву дурыць, за горадам смачны пах вогнішчаў і зямлі, усё жывое, рухаецца, не спыняецца, сьпявае, шуршыць у траве, вільгаць і млосные хараство і вецер. і як да ванітаў мутарна ў прыгарадным аўтобусе з зачыненымі вокнамі (скразьняк, вашу ж блін) які падпрыгвае на кожнай рытвіне душнага гораду.

ідзеш сабе апоўначы па пустым лецішчы, глядзіш на чорныя аканіцы і на сполахі-зарніцы на нябёсах, і зубы ад страху сьціскаеш з усяе моцы. страшна што трындзец. але іду марудна, квецені водарам дыхаю, бо з другога боку - і хораша афігенна вось так ісьці, адна рука ў кішэні, у другой - ключы ад доміку, у пераднавальнічнай летняй сьпякоце. простая ісьціна - адзінота гэта нармальна, і праўда ж, большую частку свайго жыцьця людзі праводзяць на самоце, альбо лепш па руску - "наедине с собой." так што "i'm not the only one," шкада што прыйшло толькі зараз.

прыйшла да лецішча, адчыніла дом, зрабіла сабе гарбаты і бутэр з сырам, і сядзела на вуліцы на высокіх прыступках. а потым разам з маланкамі прыйшоў гром, падняўся вецер, і пайшоў дождж. прыйшла таксама котка, я яе паклікала, але схамянулася ад яе немага мяўканьня - яна мяучыла не голасам, а сіпаватым хрыпам, ненатуральна крывячы пры гэтым пысу.

але дзіўна тое, наколькі мне было спакойна і ўтульна. у травені таксама начавала тут адна, толькі са страху спаць не магла амаль.

навальніца, самотнае лецішча, хрыплы кот, уласныя страхі і "сто гадоў адзіноты." цяпер можна ехаць у лес працягваць свае эксперыменты над сьвядомасьцю, я думаю.

выкрунтасы сьвядомасьці, жыцьцё

Previous post Next post
Up