Apr 22, 2010 16:44
пасьля таго як мне давялося адмовіцца ад адной працы, мяне раптам запрасілі на размову ў іншае месца, куды я тыдзень таму даслала рэзюме і выкананае тэставае заданне. а туды я уфф як хацела трапіць! але... размова з дэканам... але таму што я мінчанка.. але таму што на Менск 89 месцаў у гэтым годзе і гарадскія школы чакаюць прыняць мяне ў сваё тухлыя абдымкі.. але таму што дзяржзаказ штука сцука важная.. ўсё мае намаганні - адна марнасць. не зацвердзяць яны мае запыты. мушу ісьці па разьмеркаваньні.
тэлефаную чалавеку з той кампаніі, адмяняю нашу размову, разварочваю кармУ - і на метро, дадому. а ён сказаў, што яму сапраўды шкада. відаць хацелі браць.
от жа ніфіговы спец я! от жа майстар 2 працы за тыдзень знайсці і ад абедзьвюх адмовіцца!
мінчанін - гэта не месца жыхарства. гэта карма. да таго ж дрэнная)))
і яшчэ эта_трындзец
UPD: затое нішто так не надае ўпэўненасьці ў сабе, як такія штукі. цяпер я ведаю сапраўды на што я здольная.
і яшчэ я люблю адзін выраз "калі праблему можна вырашыць - не хвалюйся, вырашай спакойна. калі ж праблему нельга вырашыць - тым больш не хвалюйся, таму што бессэнсоўна."
цяпер можна спакойна дапісаць дыплом і пачаць ладзіць планы на лета.
універ