Apr 06, 2010 01:27
"чаму цінэйджэры такие непадкантрольныя, нявыхаваныя і наогул далба.. ой, радыскі?" - як часта такое пытаньне пачуць можна! і я здаецца ведаю адказ - таму што кожны настаўнік думае "ай на фіг вы мне здаліся, ваша выхаваньне - праблемы не мае, у мяне ёсьць справы свае," і будзе мець радыю! і я таксама здаецца ужо так думаю, хаця ішла на практыку з больш пазітыўнымі поглядамі.
а яшчэ пра цётак. пра тых педантычных цётак-метадыстак, завучаў, якія да ўсяго дакалупвацца здатныя. пры ўсёй маёй да вас нелюбові магу прызнацца, што ўся сістэма адукацыя на вас толькі і трымаецца, і даўно пайшла па сьвеце, калі б не вашая хворая сьвядомасьць. таму што вам не пофіг яе мне, як маім аднагрупнікам, як маім калегам.
і оффтопам:
а яшчэ вясна навокал, мяккая, такая лагодная і імаверная, толькі зьменай шалікаў і заўважная.. і закахацца хочацца, бы галаву згубіць, і па завулках тусіць, як падлетак. і хочацца каб сяброўка ў мяне была такая, якая ў кожнай дзеўкі быць павінна, якой усе "тайны сердешные" распавесьці можна было б, і якая б, мяне выслухаўшы, сказала "ну ты, Оля, и дура!!"
гутаркі з сабой,
я - настаўнік,
вясна